Сяргей Ложэчнік таксама адзначыў:
– За апошнія гады многае змянілася: і краіна, і людзі, што жывуць у ёй. Але нязменным засталося адно – жаданне кожнага з нас жыць у свабоднай і мірнай дзяржаве. Нашы сучаснікі годна працягваюць традыцыі бессмяротнага подзвігу пакалення Вызваліцеляў. І жыхары Лідскага рэгіёну робяць усё магчымае, каб мацнела, квітнела наша дзяржава, паляпшалася жыццё людзей, прыгажэў наш горад. Каб наша зямля ніколі больш не ведала войнаў і разбурэнняў. А мірная праца людзей прыносіла радасць, задавальненне, упэўненасць у заўтрашнім дні! Наш поспех і нашыя перамогі – у адзінстве. Мы ведаем свае магчымасці і ўпэўнены ва ўласных сілах.
Затым слова было прадастаўлена начальніку Лідскага гарнізона, камандзіру 116-й Гвардзейскай Чырванасцяжнай Радамскай штурмавой авіяцыйнай базы гвардыі палкоўніку Аляксандру Крыўцу, старшыні Лідскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў палкоўніку запасу Віктару Рыбачуку. Да прысутных звярнуліся епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, а таксама настаяцель касцёла Узвіжання Святога Крыжа ксёндз Уладзімір Гуляй.
Хвiлiна маўчання. Удзельнікі мітынгу схілілі галовы ў памяць аб загiнулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, затым да брацкай магілы воінам-вызваліцелям былі ўскладзены кветкі.
* * *
Святочная праграма працягваецца каля сцен Лідскага замка. У 22.55 лідчане і госці горада прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі “Заспяваем Гімн разам!”. А кульмінацыяй свята стануць святочны феерверк і дыскатэка.