Галоўная / Навiны раёна
22.08.2022

"Усё будзе адноўлена". Лукашэнка паабяцаў сур'ёзна ўзяцца за мясцовыя дарогі

Дзяржава зверне асаблівую ўвагу на прывядзенне ў парадак аўтамабільных дарог мясцовага прызначэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з работнікамі гаспадаркі "Жураўлінае" і жыхарамі Пружанскага раёна.

"Нам трэба цяпер паглядзець - дзяржаве - сур'ёзна на мясцовыя дарогі. Ёсць дзве праграмы на цэлую пяцігодку. Мы адновім усе мясцовыя дарогі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, у некаторых раёнах трэба будзе папрацаваць "вельмі сур'ёзна".

Асаблівая ўвага таксама будзе ўдзелена меліярацыі зямель. "Запусціце меліярацыйныя сістэмы, якія некалі будавалі. Трэба ўсё неадкладна аднаўляць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Няпростая задача, але будзем выдзяляць грошы. А вы, калі ласка, беражыце тое, што створана за кошт народа".

Белта