Галоўная / Навiны вобласці
01.07.2026

Ад сельскай гаспадаркі да гуманітарнага супрацоўніцтва. На палях Форуму рэгіёнаў падпісаны шэраг дакументаў

Ад сельскай гаспадаркі да гуманітарнага супрацоўніцтва - на палях XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісаны шэраг дакументаў. Дакументы падпісаны ў прысутнасці намесніка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Ігара Брылевіча і намесніка старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Юрыя Вараб'ёва.

На здымку: план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам (Рэспубліка Беларусь) і ўрадам Пензенскай вобласці (Расійская Федэрацыя) аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязей у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах на 2026-2028 гады - падпісваюць старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Караеў і віцэ-губернатар Пензенскай вобласці Сяргей Фядотаў.

БЕЛТА