Галоўная / Навiны рэгiёна
18.04.2023

Адкрыты харэаграфічны фестываль-конкурс “ArtDANCE Fest” у Лідзе пашырыў геаграфію – удзельнікамі сталі не толькі калектывы з розных рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, але і Мінская вобласць прадставіла конкурсныя нумары

15 красавіка Палац культуры горада Ліды гасцінна расчыніў дзверы для ўдзельнікаў і гасцей адкрытага харэаграфічнага фестывалю-конкурсу ArtDANCE Fest 2023.

Ініцыятарамі правядзення фестывалю зяўляюцца кіраўнік студыі сучаснага танцаArtDANCE STUDIO– Кацярына Асядач-Брылеўская і дзяржаўная ўстанова Палац культуры горада Ліды.

Папулярнасць, прэстыж і значнасць гэтага праекта пастаянна растуць. Важна, што ArtDANCE Fest – гэта праект, удзел у якім дае ўнікальную магчымасць выступіць на вялікай сцэне і заявіць пра сябе, не зяўляючыся прафесіяналам, бо адна з галоўных мэт фестывалю – падтрымка і папулярызацыя харэаграфічнай аматарскай творчасці.

Сёлета адкрыты харэаграфічны фестываль-конкурс ArtDANCE Festпашырыў геаграфію – удзельнікамі сталі не толькі калектывы з розных рэгіёнаў Гродзенскай вобласці, але і Мінская вобласць прадставіла конкурсныя нумары. Каля 600 падлеткаў сталі ўдзельнікамі фестывалю.

На вялікай сцэне Палаца культуры былі прадстаўлены амаль 60 нумароў у розных узроставых катэгорыях па чатырох намінацыях: Сучасны эстрадны танец,Народны танец і стылізацыя, Dance show, Street show. Ацэньвала ўдзельнікаў кампетэнтнае журы, якое ўзначаліла Сабіна Мазгавая – магістр мастацтвазнаўства, выкладчык кафедры харэаграфіі Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, лаўрэат першай ступені XXVIII Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску (IFMC), стыпендыят фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі, уладальнік Гранд-прэміі спецыяльнага фонду Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў харэаграфічнага мастацтва.

Фестываль уразіў цёплай атмасферай, крэатывам, разнастайнасцю жанраў і форм харэаграфічнага мастацтва. Можна без перабольшання сказаць, што адкрыты харэаграфічны фестываль-конкурс “ArtDANCE Fest 2023” атрымаўся маляўнічым, яркім і феерычным, падарыў усім удзельнікам шмат станоўчых эмоцый і яркіх успамінаў.