Галоўная / Навiны рэгiёна
16.08.2022

Па рашэнні раённага выканаўчага камітэта стартаваў праект “Ліда-здаровы горад” для захавання і ўмацавання здароўя жыхароў рэгіёну

Для захавання і ўмацавання здароўя жыхароў рэгіёну па рашэнні Лідскага раённага выканаўчага камітэта ў Лідзе стартаваў праект “Ліда-здаровы горад”, які складаўся з комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця. У рамках гэтага праекта, 16 жніўня 2022 года, атрымальнікі паслуг аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў горада Ліды і члены ГА “БелТІЗ” па Лідскім раёне прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве “Здароўе пачынаецца дома”, якое праходзіла ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4”.

Усіх прысутных чакала насычаная і разнастайная праграма. Адкрыў мерапрыемства начальнік аддзела спорту і турызму Лідскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Макей, які распавёў пра асноўныя складнікі жыцця людзей з інваліднасцю, а загадчык філіяла “Лідская гарадская бібліятэка № 4» Любоў Цэслік замацавала атрыманую інфармацыю прэзентацыяй кніжнай выставы “Рабі сваё здароўе сам”.

У ходзе мерапрыемства прысутныя атрымалі рэкамендацыі па здаровым ладзе жыцця ад загадчыка аддзела грамадскага здароўя ДУ “Лідскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Вольгі Ясюкайць.

Завяршыла сустрэчу Ірына Лыскоўская, спецыяліст аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Яна распавяла аб рэалізацыі гуманітарнага праекта “Арганізацыя працы творчай майстэрні для людзей з абмежаванымі магчымасцямі” “Эка-дызайн” па фарбаванні тканін натуральнымі фарбавальнікамі”, які рэалізоўваўся ў ДУ “Лідскі раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” сумесна з Гродзенскай ТАА “БелТІЗ”. Кульмінацыяй мерапрыемства стаў паказ касцюмаванага дэфіле “Эка-мода”, удзельнікамі якога сталі атрымальнікі паслуг АДПІ г.Ліды і члены ГУ “БелТІЗ” Лідскага раёна. Усе мадэлі, якія ўдзельнічалі ў паказе, ствараліся ў праектнай майстэрні “Эка-дызайн” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Тканіны, з якіх выкананы касцюмы, былі афарбаваныя натуральнымі фарбавальнікамі ў тэхніцы экапрынту.

Пазітыўным завяршэннем мерапрыемства стаў паказ відэароліка “Жыццё ў стылі эка–”.

 

Бібліятэкар аддзела бібліятэчнага

маркетынга ДУК “Лідская раённая

бібліятэка імя Янкі Купалы”                                               Сандакова Кацярына Станіславаўна,

                                                             дата выдачы пашпарта: 02.08.2013,                                                                        Лідскі РАУС Гродзенскай                                                             вобласці,

                                                             КН 2309289,           

                                                                                                 уласны № 4150189К027РВ7

                                                                                                 e-mail:libro-lida@mail.ru

                                                                                                 раб. тэл.: 8 (0154) 54-40-51,

                                                                                                 А1: 8 (044) 593 40 73

                                                                                                 231291, г.Ліда, пр-к Перамогі, д.27,

                                                                                                кв.35.