На Лідчыне вырашылi зрабіць так: раённае аб'яднанне «Белая Русь» ініцыявала пакупку спецыяльных тэрмасумак, каб камбайнеры заўседы мелі пры сабе астуджаную ваду ці гарачую гарбату.
Падтрымалі ініцыятыву грамадскія аб'яднанні Лідскага раёна. У прыватнасці, тэрмасумакі аграрыям у поле прывёзлі кіраўнікі мясцовых арганізацый ГА "Белая Русь" «Беларускi фонд міра», «Беларускi саюз жанчын», “БРСМ”, “Беларускі прафсаюз работнікаў АПК”.
Прэс-служба Лідскага райвыканкама.