Главная / Анонсы
20.04.2023

Сардэчна запрашаем на Велікодна-забаўляльную вечарыну 22 красавіка у аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры


Для беларускага народа традыцыйныя святы на працягу каляндарнага года маюць вялікае значэнне. У абрадавых дзеяннях, якія суправаджаюцца спевамі, рамёствамі, заклікамі, гульнямі крыецца вялікая магутная сіла, вера і надзея на дабро, здороўе, дабрабыт у гаспадарцы і жыцці чалавека. Вялікдзень – самае значнае, важнае свята ў народным календары беларусаў, якое суправаджаецца валачобным абрадам (абыход дамоў з песнямі і віншаваннямі, велікодныя гульні: “біткі”, “мацак”, “катанне яёк”, варожбы на будучыню).

Сардэчна запрашаем на Велікодна-забаўляльную вечарыну 22 красавіка ў 16:00 гадзін у аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”, вул. Савецкая, 12.

Інфармацыя па тэл.: 8 (0154) 549367, 546248.