Главная / Анонсы
01.11.2022

У Лідскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці” адкрыта выстаўкі “Вёска Збляны – узоры, фарбы традыцыйнага ткацтва”

Важнай падзеяй у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай
культуры ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” стала
адкрыццё выстаўкі “Вёска Збляны – узоры, фарбы традыцыйнага ткацтва”.
Мястэчка Збляны – гэта скарбніца звычаяў і традыцый, дзе захаваўся
вопыт пакаленняў і любоў да сваёй зямлі. Выстаўка распавядае аб
асаблівасцях ручнога ткацтва, яго гісторыю, працэс вытворчасці.
Экспануюцца ўнікальныя калекцыі, разнастайныя па дэкоры, каларыце і
тэхніцы выканання вырабы – ручнікі, абрусы, посцілкі, дываны. Асаблівая
ўвага прысвечана самабытнаму народнаму касцюму жыхароў. Выстаўка
працуе з 20 кастрычніка  да сярэдзіны снежня з аўторка па суботу з 8.30 да
17.30 у зале экспазіцый аддзела рамёстваў па вул. Савецкая 12.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8 (0154) 54-62-48.