Рус
На свяце
гледачы ўбачылі прадстаўленне народнага лялечнага тэатра
"Батлейка" Лідскага аддзела рамёстваў, шоу-праграму ад студыі
дзіцячых святаў “Сюрпрыз”, выступленні ад студыі танца “ZaycevDANCE”, убачылі майстар-клас па вырабе саламяных
цацак, майстэрню мылаварэння.
На замкавым двары працаваў калядны кірмаш, фуд-корт, дзе кожны
мог сагрэцца і падсілкавацца: юшка, піражкі,
трубачкі, пірагі, вушкі, травяныя чаі, духмянаякава “разляталіся на хаду”. Захаплялі гледачоў яркія дэкарацыі,
фотазоны і вясёлыя аніматары. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у конкурсе на
лепшы сямейны вобраз і лепшую снежную фігуру.
Мерапрыемства
падарыла лідчанам выдатны настрой і незабыўныя ўражанні ў светлае свята Раства.