Лідскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі багаты на архітэктурныя помнікі і славутасці. У раённым цэнтры - горадзе Ліда, захаваўся старажытны замак. Таксама ў раёне вылучаюцца вёскі Тарнова і Малое Мажэйкава, тут захаваліся сядзібы, а ў вёсках Белагруда і Ваверка - выдатныя касцёлы. Існуе мноства іншых архітэктурных помнікаў і ў іншых вёсках раёна. Турыстаў чакаюць Лідскі гісторыка-мастацкі музей, музей шклозавода ў Бярозаўцы, шматлікія архітэктурныя і гістарычныя помнікі, Курган Бессмяротнасці.
Асноўнай славутасцю Ліды з'яўляецца замак, заснаваны тут у 1323 годзе. Гэта робіць дадзены архітэктурны помнік адным з самых старажытных каменных збудаванняў у Беларусі, сярод тых, якія захаваліся. Праз Лідскі замак праходзіць мноства турыстычных і экскурсійных маршрутаў.
Замак размешчаны ў самым цэнтры Ліды. Горад адносна вялікі з належнай інфраструктурай. Тут
знойдуцца і рэстараны, і гасцініцы, і банкаматы, і іншыя неабходныя турыстам
аб'екты. Побач
з замкам ёсць добраўпарадкаваная зялёная зона з возерам і фантанамі. Тут праводзіцца шэраг
мерапрыемстваў рознай тэматыкі. У регіёне ёсць і іншыя славутасці.