Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лiдскi раённы выканаўчы камітэт

Раён

Край наш вольны, край любімы... 

Камень у гонар заснавання горада Ліда мае багатую гісторыю. Так, менавіта з пачатку ўзвядзення па загадзе вялікага князя Гедыміна мураванага замка (1323 год) прынята весці адлік гісторыі горада. Аднак Ліда як паселішча была задоўга да часоў Гедыміна. 

Ліда чатыры разы згадваецца ў «Хроніцы Быхаўца», тры разы — у «Хроніцы літоўскай і жамойцкай», па два разы — у Яўрэінаўскім летапісе і летапісе Рачынскага і па адным разе — у летапісах Акадэмічным, Археалагічнага таварыства, Віленскім, Красінскага, Альшэўскім, Румянцаўскім, Супрасльскім і «Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх». І ўсюды назва горада пішацца як Ліда. У нямецкай хроніцы Ёханеса Фойта, польскіх хроніках Яна Длугаша, Мацея Стрыйкоўскага і Быхаўца пішацца Lida. І толькі ў двух дакументах ад 10 студзеня 1389 г., пераведзеных з рускай мовы на польскую, назва горада запісана як Lyda.

У 60-я гады мінулага стагоддзя мясцовыя краязнаўцы прыдумалі легенду аб паходжанні назвы горада ад жаночага імені Ліда. Паводле гэтай легенды, самая малодшая (і, канешне, самая любімая) дачка князя Гедыміна Ліда горача пакахала прыгожага, але беднага юнака служку. Ён, зразумела, гэтак жа пакахаў Ліду. Але вялікі князь Гедымін праведаў аб палкім, але недапушчальным каханні сваёй дачкі. Юнака бязлітасна б’юць на стайні і адпраўляюць на вайну. Да Ліды прыяз джае сватацца суседні князь. Дзяўчына адмаўляецца, яе саджаюць у замкавую вежу, з’яўляецца няня-карміцелька, выпускае князёўну з цямніцы. І як абавязковы фінал — Ліда ў роспачы кідаецца галавой уніз у воды бурлівай ракі. Няшчасны бацька, усвядоміўшы свой страш ны грэх, загадвае назваць горад Лідай, а рэчку — Лідзейкай. 

У Гедыміна было шэсць дачок, аднак Лідзіі сярод іх не было: гэ тым імем у Вялікім Княстве Літоўскім не карысталіся. 

Ёсць яшчэ адна легенда, якая ўзнікла ў 1970-я гады (была напісана настаўнікам матэматыкі СШ № 3 г. Ліды Аркадзем Топалем). Жыў-быў хлопец Ясь, які быў не па ўзросце плячысты, у 14 гадоў адзін хадзіў на мядзведзя, у 15 гадоў — на балотную рысь. У 18 гадоў Ясь стаў вола там, да таго ж прыгожым і разумным. Сустрэў хлопец-волат дзяўчыну, якую звалі Лідай, пакахаў яе і хутка прывёў у сваю хату. А сяляне на вакольных вёсак месца, дзе жылі разам Ясь і Ліда, назвалі імем той прыгожай дзяўчыны. 

Гісторыкі прынялі больш верагодную версію ўзнікнення назвы Ліда — ад значэнняў «высечка», «участак, раскарчаваны ад лесу». Тым больш што ў беларускай мове ёсць аналагічнае слова — ляда — дзялянка высечанага лесу, хмызняку, пустка, высечка, месца ў лесе, расчышчанае пад пасеў або сенажаць. На тэрыторыі Беларусі маецца 14 паселішчаў, назвы якіх паходзяць ад слова ляда: Ляда, Лядо, Ляды, Лядзец, Лядно, Лядзіны, Лядск, Лядавічы, Каменная Ляда. З высечкай добра асацыюецца рэчка Лідзейка (lideka з літоўскай мовы перакладаецца як шчупак). Ліда на Лідзейцы — лясная высечка на шчупаковай рэчцы.

Будаваўся Лідскі замак з 1323 па 1328 гады, не раней і не пазней, а менавіта ў гэтае пяцігоддзе. Аб прафесійнай падрыхтоўцы майстроў і будаўнікоў Лідскага замка пытанне не стаіць: паўднёвая сцяна, якая прастаяла амаль 700 гадоў, гаворыць сама за сябе. Першапачаткова Лідскі замак выглядаў так: чатыры сцяны (вышынёй 12 м) з зубцамі ў верхняй частцы (агульная працягласць сцен — 340 м па знешняму боку), паўднёва-заходняя вежа (вежа Гедыміна, вышынёй каля 20 м), два праезды ў паўночнай і паўднёвай сценах, калодзеж, невялікія драўляныя казармы ля ўсходняй і заходняй сцен. 

Трэба адзначыць, што замак будаваўся ў два этапы. І перыяд з 1323 па 1328 гады — гэта першы этап яго будаўніцтва. На другім эта пе, у 1402—1405 гадах, пры ўнуку Гедыміна Вітаўце, была ўзведзена паўночна-ўсходняя вежа (вежа Вітаўта), павялічана вышыня муроў, перабудавана баявая галерэя, зроблены байніцы, закрыты паўночны і паўднёвы праезды, з паўночнага боку выкапаны роў, адсыпана дамба, якая перагарадзіла даліну Лідзейкі, запоўнена вадой вялізная сажалка і прабіты маленькі ўваход ва ўсходняй сцяне. 

Тое, што замак існаваў у 1379 годзе, пацвярджае хроніка Мацея Стрыйкоўскага: «Ягайла… даў у замужжа Вайдыле сястру сваю род ную князёўну Марыю і Лідскі замак у пасаг з усімі ваколіцамі». Шлюб Марыі Альгердаўны і Вайдылы адбыўся ў 1379 годзе. 

Аднак вернемся ў часы Гедыміна. Замак пабудаваны, ён ахоўваецца ваенным гарнізонам. Гарнізон, зразумела, трэба карміць, паіць. Трэба сеяць і збіраць жыта, качаць і варыць мёд, пасвіць кароў, паляваць, нарыхтоўваць дровы… І пры замку ўзнікае горад Ліда з насельніцтвам з мясцовых жыхароў і палонных. 

Доказам існаванння Ліды як горада, а не паселішча ўжо ў першай палове XIV стагоддзя з’яўляецца завяшчанне вялікага князя Гедыміна сваім сынам: «…Кейстуту Трокі Старыя з усім Жмудскім княствам, з Гродна, Коўна, Упітэ, Лідай аж да Падляшша пры мяжы прускай ідучы, дасталіся з раздзелу» (з хронікі Мацея Стрыйкоўскага). 

Лідскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Гродзенскай вобласці і суседнічае з Воранаўскім, Іўеўскім, Навагрудскім, Дзятлаўскім і Шчучынскім раёнамі. Агульная плошча складае 1,5 тыс. квадратных кіламетраў. Выгаднае геаграфічнае становішча краю, спрыяль нае экалагічнае становішча, наяўнасць карысных выкапняў і лясных рэсурсаў, а таксама кваліфікаваныя кадры ствараюць усе ўмовы для паспяховага развіцця эканомікі раёна, дасягнення ім новых вышынь. Агульная колькасць насельніцтва Лідчыны складае каля 130 тысяч чалавек, з якіх амаль 103 тысячы пражываюць у горадзе Лідзе, а 9 тысяч — у горадзе Бярозаўцы. У рэгіёне 272 населеныя пункты, налічваецца 10 сельсаветаў. 

Прадукцыя лідскіх арганізацый вядома далёка за межамі рэспублікі. Знакамітыя брэнды, такія як «Лідская мука», «Лідскае піва», «Лідская лакафарба», «MiLida», «Лідскія харчовыя канцэнтраты», а таксама «Шклозавод “Нёман”» і прадукцыя «Індзейка з Ліды», уваходзяць у шэ раг папулярных тавараў Беларусі. У Лідзе вырабляюць шырокі спектр прадукцыі машынабудавання і паспяхова прадастаўляюць паслугі па гарачым ацынкаванні. 

Лідскі гісторыка-мастацкі музей — дзяржаўная ўстанова ў г. Лідзе. Асноўны фонд налічвае звыш 45 тыс. адзінак захоўвання, агульная плошча музея — 1820 м2. 

Музей у Лідзе быў створаны 28 мая 1939 года, а з 22 студзеня 1941 года стаў абласным гісторыка-краязнаўчым. 24 красавіка 1959 года музей адкрываецца ў трэці раз, адпаведна пастанове Савета Міністраў БССР, як краязнаўчы музей. Цалкам пад музей быў выдзе лены будынак былога піярскага касцёла. Да 1964 года музей быў раз мешчаны ў цэнтральнай частцы былога храма, а потым пераведзены ў двухпавярховую прыбудову (у цэнтральнай частцы будынка быў ад крыты планетарый). 

З 1999 года музей пераязджае ў будынак салона сямейных урачыстасцей, дзе размяшчалася мастацкая галерэя «Лідзея». Паводле рашэння Лідскага гарвыканкама ад 27 студзеня 2000 года мастацкая галерэя і краязнаўчы музей былі аб’яднаны ў гісторыка-мастацкі му зей. У сувязі з рэканструкцыяй музея з 2000 года экспазіцыйныя плошчы для наведвання закрыты. Доўгі час музейныя супрацоўнікі праводзілі мерапрыемствы за сценамі музея. Быў арганізаваны цыкл мерапрыемстваў «Дзень музея ў школе», вулічныя вернісажы, выста вы аднаго дня. 8 кастрычніка 2008 года музей быў адкрыты для на ведвання. 

Сярод экспанатаў — карысныя выкапні, чучалы жывёл, якія на сяляюць тэрыторыю Лідчыны, знаходкі з археалагічных раскопак старажытных паселішчаў, Лідскага замка, друкаваныя выданні і абразы XIX — пач. XX ст., дакументы і матэрыялы пра вайну 1812 года, паўстанне 1863—1864 гадоў, нацыянальна-вызваленчую барацьбу ў Заходняй Беларусі, пра дзейнасць патрыятычнага падполля і партызанскі рух у Вялікую Айчынную вайну, аднаўленне гаспадаркі горада і раёна ў пасляваенны час. Экспануюцца народнае адзенне, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (разьба па дрэве, вышыванкі, ткацтва), вырабы шклозавода «Нёман» і іншых прадпрыемстваў. 

ВАНДРОЎКА ПА ЛІДЗЕ 

Вандроўку па Лідзе варта пачынаць ад Лідскага замка. Адразу за замкам — помнік Гедыміну. Усталявалі яго ў 2019 годзе. Крыху да лей — Фарны касцёл Узвышэння Святога Крыжа (вул. Замкавая, 2) у стылі позняга барока. Яго пабудавалі ў 1770 годзе, і з таго часу ён практычна не змяніўся. У ім захоўваецца ікона Божай Маці, якую ў XIV стагоддзі ў Беларусь прывезлі францысканцы. Злева ад касцё- ла — два помнікі. Першы — масіўны камень, які ўсталявалі ў гонар за снавання горада. Другі — помнік Францыску Скарыну. 

Калі пойдзеш проста па Савецкай (працяг вуліцы Замкавай), прыйдзеш да мясцовага Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культу- ры (вул. Савецкая, 12). Там працуе пастаянная экспазіцыя з народнымі касцюмамі, ткацкімі станкамі, гліняным посудам і саламянымі ўпрыгожаннямі, ёсць тэатр «Батлейка» і крама з сувенірамі. 

Яшчэ адзін храм, варты ўвагі,— Свята-Міхайлаўскі сабор (вул. Савецкая, 20). У мінулым — касцёл пры манастыры, у 60-х гадах — планетарый, цяпер — праваслаўная царква. Ад першапачатковай пабудовы тут захаваліся будынак кляштара і званіцы, якім амаль 200 гадоў. На паралельнай вуліцы размясціўся мясцовы Гісторыка-мастацкі музей (вул. Перамогі, 37а). Акрамя пастаяннай экспазіцыі пра горад, там часта выстаўляюць работы мастакоў з Ліды і іншых гарадоў Беларусі. Ён часам становіцца пляцоўкай для канцэртаў і фэстаў. 

Там таксама выстаўляюцца мясцовыя мастакі і таксама ладзяцца канцэрты, звязаныя з мастацтвам. Па дарозе дакладна будзеш праходзіць Лідскі піўзавод (вул. Міцкевіча, 32). Там абавязкова варта зазірнуць у Музей лідскага бровара, экспазіцыя якога займае ажно чатыры паверхі гістарычнага будынка, адрэстаўраванага спецыяльна пад выставачную прастору. Канчатковы пункт маршруту — Курган Бессмяротнасці (вул. Ленінская) у парку.